Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Аўтапрабегам па праспекце

Уласны аўтамабіль -- гэта раскоша ці сродак свабоды перасоўвання? У ЗША, дзе большасць насельніцтва мае правы кіроўцы, аўтаасацыяцыі ўплываюць шляхам палітычнага лобі на дарожнае будаўніцтва і цэнаўтварэнне. Але ў Беларусі кошт на бензін вызначае толькі дзяржава. АРЦЁМ ШАРКОЎ, АБ'ЯДНАННЕ «ЗА АЎТА»: «Калі сёння на працу можна паехаць на машыне, у вёску на машыне, то заўтра гэта ўжо будзе цяжка, заробкі ж стаяць на адным узроўні». Аўтамабілісты чакаюць, што на гэтым тыдні кошты на бензін падымуцца прыкладна да 7 000 за літр. Такі скачок стане заўважны найперш тым, хто зарабляе з дапамогай áўта. Нізкія адносна долару кошты неяк кампенсавалі рублёвыя заробкі ды вялізнае павышэнне мытаў на ўвоз транспарту. Аднак цяпер пракарміць «жалезнага каня» змогуць не ўсе. Чым адкажуць на гэта беларусы? Эксперты лічаць, што ранейшыя рэпрэсіі далі свой сумны вынік. АЛЯКСАНДР КЛАСКОЎСКІ, ПАЛІТЫЧНЫ АГЛЯДАЛЬНІК: «Яны перакройваюць бюджэт, яны думаюць, на чым зэканоміць, бо выйсці, трапіць на содні, заплаціць штраф, вылецець з працы ці з вучобы -- гэта нерацыянальна з гледзішча абывацеля. Калі выйсці, дык каб ужо вырашыць праблему, а сёння такіх гарантыяў, такой упэўненасці няма. Няма крытычнай масы пратэсту». І сапраўды, сярод апытаных намі менчукоў баявога настрою пакуль незаўважна. МЕНЧУКІ: «Гэтая акцыя -- пустое марнаванне часу. У нас бензін танней, чым ва ўсіх суседніх краінах». «Дзеці будуць менш есці, я -- менш ездзіць, але будзем неяк знаходзіць кансенсусы». Тым не менш праз інтэрнэт <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]