Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Каго за краты, каго за мяжу

У рукі праваахоўнікаў трапляюць не толькі тыя, хто патрабуе вызваліць палітзняволеных. Пераслед цярпяць нават тыя, хто спрабуе нешта даведацца пра іх. Гэтак, спроба сабраць матэрыялы на артыкул пра палітычных для журналіста расейскага выдання "Московский комсомолец" Ігара Кармазіна закончылася дэпартацыяй з Беларусі ды забаронаю цягам года наведваць нашую краіну. ІГАР КАРМАЗІН, ЖУРНАЛІСТ, «МОСКОВСКИЙ КОМСОМОЛЕЦ»: "Мяне спыталіся ў Партызанскім РУУСе Менску: "Вы маеце акрэдытацыю?" Я адказаў, што не маю акрэдытацыі, бо не дачыняўся з афіцыйнымі асобамі ды не звяртаўся ў дзяржаўныя органы. Я прыехаў з прыватным візітам з брацкай краіны. Я пазнаёміўся з законам, а там не сказана, што я абавязаны атрымаць такую акрэдытацыю. Але цікава, што ў дакументах, якія датычылі маёй высылкі з Беларусі, пра гэта не гаворыцца. Ёсць толькі фармулёўка, што я пагражаў бяспецы Беларусі". Журналіст жа прыехаў у Беларусь, каб сустрэцца са сваякамі зняволеных за ўдзел у паслявыбарчай дэманстрацыі ў Менску 19 снежня. І раскрыць тэму стаўлення ўладаў да іхных апанентаў яму няспадзявана дапамаглі... самі сілавікі. ІРЫНА ХАЛІП, ЖОНКА ПАЛІТВЯЗНЯ А. САННІКАВА: "Яшчэ падчас інтэрв'ю ён усё казаў: ну, бачыце, па вуліцах ходзяць людзі, яны ўсміхаюцца, вясёлыя... Яны што, не ведаюць? Ці ўсё для іх нармальна? Пасля ўжо ён сказаў: цяпер я разумею. Тыя, што ходзяць і ўсміхаюцца, -- гэта тыя ж у цывільным, што могуць у кожную хвіліну схапіць чалавека і зацягнуць яго ў машыну". Як і людзей, што апынуліся сёння <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]