Новастворанае возера і колькіметровы фантан у магілёўскім мікрараёне Юбілейны. Аднак гэта не прыродная з'ява, а ўсяго толькі аварыя, прычынай якой сталіся дзеянні... экскаватара. Машына пашкодзіла водаправод, як вынік -- затапіла катлаван новага будынку. Жыхары суседняга дому хвалююцца, што далейшае будаўніцтва элітнага жылля прывядзе да затаплення іхных хрушчовак. Да тэмы вернемся заўтра, а пакуль -- матэрыял без каментара.