"Арт-Сядзіба" адмовілася ад пошукаў памяшкання. Цягам апошніх шасці месяцаў сталічныя ўлады тройчы зачынялі культурніцкую пляцоўку. Таму стваральнікі ўстановы абвесцілі пра новы віртуальны фармат. Прычым дзейнасць "Сядзібы", паводле іх, застанецца рэальнаю.