Наш тэлеканал у Беларусі ўпарта не рэгіструюць, і журналістаў на прэс-канферэнцыі да прэзідэнта не запрашаюць. Таму нашыя рэпарцёры выйшлі на вуліцы Менску і звярнуліся з пытаннямі да звычайных беларусаў: ці сочаць яны за выступамі прэзідэнта, ці цікавяцца палітычнаю сітуацыяй ды якое б пытанне яны задалі прэзідэнту?