5 гадзінаў эфіру, 350 журналістаў, дзясяткі пытанняў... і ніводнай новай ці значнай заявы. Пры гэтым, пра што б ні казаў прэзідэнт: пра прыбыткі насельніцтва, жыллёва-камунальную гаспадарку, мадэрнізацыю айчынных прадпрыемстваў, вонкавую палітыку ці гандаль -- ва ўсім краіна мае праблемы. А таму і ўсе адказы прэзідэнта гучалі як... апраўданні.