Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Заходнія банкі спыняюць супрацу

Яшчэ ўчора Аляксандр Лукашэнка выказаў намер заняцца камерцыйнымі банкамі краіны. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Мы вельмі сур'ёзна зоймемся банкамі ды вельмі акуратна рынкавым чынам усё-ткі паспрабуем павярнуць банкі тварам да дзяржавы". А ўжо сёння сусветны друк паведаміў, што далёка не тварам павярнуліся да Беларусі замежныя фінансавыя структуры. Адначасова -- нямецкі гігант "Deutsche Bank" ды адна з шасці наймацнейшых фінансавых установаў свету паводле звестак "Standard & Poor's" -- "BNP Paribas". «THE INDEPENDENT»: «Deutsche bank» і «BNP Paribas» пагадзіліся ў будучыні не заключаць ніякіх угодаў з урадам Беларусі пасля таго, як іх публічна прысаромілі за бізнес-супрацу з аўтарытарным рэжымам». На мінулым тыдні ў шэрагу краінаў прайшлі акцыі, удзельнікі якіх выказвалі пратэст фінансаваму падтрыманню уладаў Беларусі, якое -- у выглядзе крэдыту -- збіраўся аказаць «Deutsche bank». Аднак не ўсе эксперты згаджаюцца з тым, што прычынай адмовы стаў палітычны фактар. ЛЕАНІД ЗАІКА, ЭКАНАМІСТ: "Тут хутчэй за ўсё размова ідзе пра тое, што ў сувязі з нізкім узроўнем ацэнкі банкаўскай сістэмы, валютнай сістэмы Беларусі абмежаваныя пакупкі каштоўных папераў ды іншых грашовых інструментаў у Беларусі". Першым ад супрацы з Беларуссю ў жніўні адмовіўся Каралеўскі банк Шатландыі. Таксама нібы пад ціскам грамадскасці. Зараз дадаліся яшчэ дзве сусветныя ўстановы. Усцяж вядуцца перамовы пра крэдыт ад расейскага "Сбербанку", які раней супольна з "Deutsche bank'ам" збіраўся <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]