Спасылаючыся на крыніцы ў "Белнафтахіме" Арцём Шарко гаворыць аб намеры ураду і канцэрну падвысіць кошты на паліва да ўзроўню мінімальнай акупляльнасці. "Адзінае што сёння тармозіць працэс падвышэння -- гэта людскія настроі. Яны вельмі добра адсочваюць гэта і нездарма кошты не падвышаюць" - падкрэсліў Шарко.