Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Святая вада

Выданне навінаў цалкам тут: belsat.eu Сёння праваслаўныя адзначаюць Вадохрышча -- адно з самых старажытных хрысціянскіх святаў. Лічыцца, што асвячоная ў гэты дзень вада набывае асаблівую моц. Ёю прынята лячыць раны ды акрапляць жыллё. Наведаць царкву, акунуцца ў палонцы ці паваражыць? Сёння ля праваслаўных святыняў па ўсёй краіне было людна і... мокра. Праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Хрышчэння Гасподняга, або папросту -- Вадохрышча. Парафіяне прыходзілі з пустымі слоікамі, а сыходзілі -- з поўнымі. ГЕНАДЗЬ ВЯЙГО, СВЯТАР БПЦ, БАБРУЙСК: "Ісус Хрыстос, як бязгрэшны, прыйшоў у раку Іярдан, каб паглыбіцца ў гэтыя воды і сваім паглыбленнем асвяціць іх, ачысціць ад усялякага граху. Менавіта таму ў гэты дзень мы заўсёды асвячаем ваду, як і на шчадроўку напярэдадні. Гэта азначае, што ў гэты дзень царква заклікае да дару Божага Святога Духу, каб уся водная існасць асвяцілася". А таму і не дзіва, што за цудадзейнаю асвячонаю вадою сёння пазбіраліся чэргі ў самых розных кутках Беларусі: ад вёсак і мястэчак і да сталіцы.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]