19 студзеня ў Магілёве праваслаўныя вернікі адзначылі вадохрышча. Ад ранку вялікая грамада мясцовых вернікаў наведала Палыкавіцкую крыніцу, што непадалёк ад гораду на беразе Дняпра. На Вадохрышча людзі набіраюць зь яе пасьвяцонай вады ды акунаюцца ў купальню зь ёй.