Што да жыхароў Беларусі, то, паводле эксперта, малаверагодна, што ближэйшым часам адбудуцца сапращды масавыя пратэсты. "Беларусы -- народ вельмі рацыянальны і таму сёння яны ў фазе, як кажуць навукоўцы, паніжальнай адаптацыі -- яны перакройваюць бюджэт, думаюць на чым зэканоміць. Выйсці, трапіць на суткі, выляцець з працы ці з вучобы -- гэта нерацыянальна з гледзішча абыватэля. Калі ўжо выйсці - то каб вырашыць праблему, а сёння такой гарантыі і ўпэўненасці няма" - падкрэсліў Аляскандр Класкоўскі.