150 гадоў таму распачалося паўстанне беларусаў, палякаў і літоўцаў супраць расейскай акупацыі. Кіраўніком паўстання на нашых землях стаў Кастусь Каліноўскі. Ягонае імя звязанае з пачаткам нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў. Аднак гадавіну паўстання адзначаюць не ў Беларусі, а за мяжою. Дзяржаўныя гісторыкі нават прапаноўваюць выкрасліць прозвішча Каліноўскага з назваў вуліц. Як такое магчыма?