Еўрапейскі банк рэканструкцыі ды развіцця апублікаваў чарговую справаздачу пра беларускую эканоміку. Здавалася б, руцінная справа замежных экспертаў, аднак атрымліваецца, для беларусаў гэта адзіная інстытуцыя, што падае рэальныя лічбы пра стан нашай гаспадаркі. Паводле іх, сёлета нас чакае максімум 1,5 % росту валавога ўнутранага прадукту. Афіцыйны ж прагноз -- 8,5 %.