Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Зміцер Бародка ў «Гарачым каментары»

"Удзельнічаць у акцыях салідарнасці прадстаўнікам апазіцыйных структураў перашкаджаюць іх лідары". "Мы вам галовы паадбіваем", -- такія пагрозы ад асобаў у цывільным пачулі ўчора актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь". Сёння агучылі іх у судзе над затрыманымі -- удзельнікамі акцыі салідарнасці з палітвязнямі. Праўда, рашэнне суддзяў засталося стандартнае -- яшчэ чатыры асобы арыштавалі на 10--15 дзён. Але найбольш крыўдна нават не гэта -- ініцыятыву не падтрымліваюць аднадумцы "Еўрапейскай Беларусі", сябры іншых партыяў і арганізацыяў. Чаму ж іншыя палітычныя сілы не далучаюцца да штодзённых акцыяў у абарону палітвязняў? Сябра грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Зміцер Бародка мяркуе, што шмат якія прадстаўнікі апазіцыйных структураў хацелі б далучыцца да ініцыятывы, але гэта перашкаджаюць ім зрабіць іхныя лідары. Тое, што нехта ўсё ж такі выходзіць на штоднёвыя акцыі, спадар Бародка тлумачыць так: "У Беларусі яшчэ не перавяліся героі". Сябра "Еўрапейскай Беларусі" заклікаў прадстаўнікоў апазіцыі ўдзельнічаць у акцыях салідарнасці, на якія пакуль што прыходзяць пераважна сваякі палітзняволеных. Намеснік старшыні грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Андрэй Дзмітрыеў прапанаваў увесці мараторый на акцыі такога кшталту. "Я б увёў мараторый на такіх палітыкаў", -- заявіў Зміцер Бародка. Пра будучыню акцыяў салідарнасці палітык не стаў разважаць, звярнуўшы ўвагу на тое, што на іх прыходзяць людзі, якія самі пабывалі за кратамі. Ён заклікаў <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]