Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Аляксандр Шышко пра тарыфы на праезд у транспарце

Чаму ў некаторых гарадах праезд таннейшы? У сталіцы кошт адной паездкі ў грамадскім транспарце хочуць павысіць да 1850 руб. да канца года. Міністэрства транспарту і камунікацыяў коштаваю палітыкаю ў сферы грамадскага транспарту не займаецца. Пытанні прызначэння тарыфаў на праезд -- прэрагатыва мясцовых органаў улады. Пра гэта намеснік міністра транспарту і камунікацыяў Аляксандр Шышко заявіў 27 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Менску, адказваючы на пытанне пра планаванае павышэнне коштаў на праезд у грамадскім транспарце. "Мясцовыя ўлады "замаўляюць" грамадскі транспарт -- і плацяць за яго паслугі. Памер аплаты залежыць ад бюджэту вобласці ды інфраструктуры. У Менску могуць быць адны тарыфы, у вобласці -- іншыя. У нас сёння ёсць аўтобусныя паркі, якія пакрываюць 70--80 % выдаткаў уласнымі даходамі, ёсць тыя, якія пакрываюць 35 %. Усё залежыць ад размяшчэння", -- адзначыў намеснік міністра. На ягоную думку, рэзка павышаць плату за праезд у грамадскім транспарце мясцовыя ўлады не стануць. Ён патлумачыў, што праезд таннейшы ў тых гарадах, якія збудаваныя кампактна, -- напрыклад, у Берасці. Там жа, дзе прадпрыемствы раскіданыя па большай тэрыторыі (Віцебск, Горадня), утрымліваць транспарт даражэй. Тым часам у Менску тарыф на праезд у грамадскім транспарце неўзабаве павысіцца да 1300 руб. Не выключана, што тарыфы могуць вырасці з 1 лістапада, аднак дакладнага дня пакуль не называюць. "У праект закладзены адзіны тарыф на ўсе віды транспарту", -- падкрэсліў адмысловец <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]