Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Леанід Заіка: Банкі вышэйшыя за палітыку

Эксперт тлумачыць адмову супрацы з Беларуссю буйных сусветных банкаў найперш эканамічнымі прычынамі, а не палітычнымі. Банкаўская сістэма -- не па-за палітыкаю, а вышэй за яе, кажа эканаміст Леанід Заіка. "Deutsche Bank" і "BNP Paribas", якія выступалі арганізатарамі размяшчэння беларускіх еўрааблігацыяў, спынілі супрацу з Беларуссю. Першым, яшчэ ў жніўні, гэта зрабіў "Каралеўскі банк Шатландыі". "Пагаршэнне агульнай фінансавай сітуацыі, стварэнне валютнага ступару прывяло да таго, што прывабнасць нашых каштоўных папераў, у тым ліку еўрабондаў і акцыяў прадпрыемстваў, рэзка ўпала", -- тлумачыць эксперт. "На імідж Беларусі найбольш паўплывала тое, што ў краіне сем месяцаў не маглі ўсталяваць раўнаважнага абменнага курсу, што выклікае падазрэнні ў прафесіяналізме чальцоў ураду і Нацыянальнага банку. Таму дзяржавы з трохразоваю дэвальвацыяй, такія, як Беларусь, увогуле выкрэсліваюцца са спісу краінаў з надзейнаю банкаўскаю сістэмаю", -- гаворыць Леанід Заіка. З іншымі краінамі сусветныя фінансавыя структуры адмаўляюцца працаваць рэдка. Хоць ёсць абавязкі ў сферы адмывання капіталу, і ў гэтыя спісы траплялі і Ліхтэнштэйн, і Манака, і Швейцарыя. Сусветная банкаўская сістэма робіцца ўсё больш празрыстая. Швейцарыя абавязаная падаваць звесткі аб рахунках расейскіх алігархаў і мільянераў. Беларусь жа, у сваю чаргу, "ператвараецца ў такую мёртвую зону -- яна не ёсць краінаю з прывабнымі інвестыцыямі, ніколі не была і, напэўна, не хутка будзе". belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]