Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Паводка ў Бангкоку

Найгоршы сцэнар: Бангкок сыдзе пад ваду Тысячы людзей уцякаюць з затопленай сталіцы Тайланду. Улады папярэдзілі жыхароў, што ўзровень вады можа ўзняцца. Чаў Пхрая (асноўная рака, якая працякае праз горад) падчас моцнага прыліву ў мінулыя выходныя выйшла з берагоў. Паводле прэм'ер-міністра краіны Інгляк Чхіннаўат, улады разглядаюць магчымасць выкапаць каналы ва ўсходняй частцы гораду, каб зліць ваду ў Тайландскі заліў. У чацвер кіраўніца ўраду заявіла, што шлюзы і дамбы ў Бангкоку не ў стане вытрымаць напору вады, і жыхары ўсіх раёнаў сталіцы мусяць рыхтавацца да паводкі. Губернатар Бангкоку Сухумпханд Парыпхатра паведаміў, што ўзровень вады ў рацэ за 24 гадзіны зноў пабіў рэкорд, усталяваны ў аўторак раніцаю, і дасягнуў 2,4 м над узроўнем мора. Паводле прагнозу, да выходных ён падымецца да 2,6 м, на 10 см вышэй за гідратэхнічныя ўмацаванні. Пры найгоршым сцэнары развіцця падзеяў Бангкок затопіць цалкам. Раёны ўздоўж ракі і каналаў, якія складаюць 10 % гарадской тэрыторыі, могуць сысці пад ваду на 2 м. Яшчэ 25 % гораду накрые метровы слой вады, і чвэрць акажацца пад паўметровым слоем вады. Рэшта гораду будзе затопленая прыкладна на 10 см. Колькасць ахвяраў самай разбуральнай за 50 гадоў паводкі ў Тайландзе дасягнула 377 чалавек. belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]