Дырэктарка тэлеканалу "Белсат" Агнешка Рамашэўская-Гузы ўзяла ўдзел у акцыі "Белсатаўцы пішуць палітвязням". Яна адправіла паштоўку да палітзянволенага Мікалая Аўтуховіча. "Хачу пажадаць усяго найлепшага і спадзяюся на хуткую сустрэчу. Прыміце ад усяго сэрца прывітанні і жаданні сілаў і здароўя, бо яны вам спатрэбяцца", - напісала ў паштоўцы дырэктарка нашага каналу.