Напярэдадні Дня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў беларускія незалежныя гісторыкі прэзентавалі грамадскасці адразу некалькі праектаў, прысвечаных падзеям часоў камуністычнага тэрору. Адзін з іх -- відэа- і аўдыёархіў успамінаў былых вязняў ГУЛАГу. Пры гэтым навукоўцы звяртаюць увагу не толькі на традыцыйную абыякавасць да гэтай тэматыкі з боку ўладаў, але і няўвагу грамадства.