Свабода бяз гальштукаў 30 студзеня 2013 году. Першыя ўсенародныя выбары прэзыдэнта Чэхіі прынесьлі перамогу Мілашу Зэману. Чалавеку, які шэсьць разоў адмовіўся сустракацца з Аляксандрам Лукашэнкам і назваў Беларусь "палітычным музэем". Якія памкненьні чэхаў увасобіў сам Зэман? Як пэнсіянэру ўдалося перамагчы ў прэзыдэнцкай бітве шляхціца-князя? Ці стаяць за ўсім расейскія грошы? Чаму замест "першай дамы" побач зь ім "першая дачка" і як важна ня блытаць словы гімна і не памыліцца ў гісторыі з вайною і немцамі... Пра гэта ў «Свабодзе без гальштукаў» 30 студзеня з Аленай Ціхановіч гаварылі палітычны эмігрант зь Беларусі Уладзіслаў Яндзюк і вядучая сэрыі "Праект Эўропа" на расейскай службе Радыё Свабода Аляксандра Вагнэр. Радыё Свабода www.svaboda.org www.svaboda.org