Адным з самых жорсткіх і цынічных спосабаў барацьбы з іншадумствам, што практыкаваўся ў Савецкім Саюзе, было прымусовае псіхіятрычнае лячэнне. Ці ўжываецца гэтая практыка і цяпер? Мастака-авангардыста Віталя Калгіна, вядомага крытыка беларускай рэчаіснасці, прысудзілі да 5 гадоў утрымання ў псіхіятрычным шпіталі. Працэс вяла тая ж суддзя, што выносіла прысуды і ўдзельнікам снежаньскіх падзеяў у Менску. За мастака заступіліся праваабаронцы ды арт-грамадства. Але ці дапаможа гэта творцу?