Праглядзець выданне цалкам: belsat.eu На каленях Аляксандр Лукашэнка гатовы прасіць Грузію вярнуцца ў СНД. Ці атрымае прэзідэнт Беларусі такі шанец ад грузінскіх уладаў? Стала вядома, што не ўсе палітычныя сілы краіны зацікаўленыя ў візіце кіраўніка Беларусі ў Тбілісі. Больш за тое, настойліва раяць яму не з'яўляцца на парозе краіны. Аляксандр Лукашэнка спрабуе павялічыць уласную вагу на постсавецкай прасторы. На апошняй прэсавай канферэнцыі ён заявіў, што збіраецца наведаць Тбілісі. Звышзадача, якую агучвае кіраўнік краіны, -- вярнуць Грузію ў СНД.