Маці падпаліла сябе, абараняючы сына Жанчына падпаліла сябе перад будынкам кіргіскага парлямэнту ў Бішкеку, пратэстуючы супраць прысуду свайму сыну. 31 студзеня Жыпаркан Амурава абліла сябе бэнзінам і падпаліла. Супрацоўнікі міліцыі, якія знаходзіліся каля будынку парлямэнту, пасьпелі пагасіць полымя, і «Хуткая дапамога» завезла жанчыну ў шпіталь. Паводле міністэрства аховы здароўя Кіргізстану, у жанчыны апёкі 2-3 ступені, яна знаходзіцца ў стане «сярэдняй цяжкасьці». Летась Нарынскі гарадзкі суд апраўдаў сына Амуравай, якога вінавацілі ў зьбіцьці чалавека. Але празь некалькі месяцаў, сёлета 30 студзеня, абласны суд прыгаварыў яго да 13 гадоў зьняволеньня. www.svaboda.org Радыё Свабода www.svaboda.org