Беларусь атрымала чарговы транш крэдыту ад ЕўрАзЭС памерам амаль $ 0,5 млрд. «Прадстаўнікі Нацбанку і ўраду не хаваюць, што гэтыя сродкі пойдуць на рэструктурызацыю нашай вонкавай пазыкі. Гэта тое, што называецца «перапазычылі», каб «пераадаць», гэтыя грошы мы адразу аддамо, як толькі атрымаем», -- канстатуе госць праграмы, эканамічны журналіст-аглядальнік Аляксей Мінчонак.