Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» арганізоўвае дапамогу для ахвяраў палітычных рэпрэсіяў і іхных сем'яў і падкрэслівае, што такая дапамога патрэбная заўсёды. «Дастаткова ўзяць маці любога з палітвязняў, патэлефанаваць і спытаць, ці патрэбная дапамога. І аказваецца, што дапамога патрэбная заўсёды. За 18 гадоў дыктатуры такіх людзей, што засталіся ў адзіноце, вельмі шмат», -- адзначае Юлія Сцяпанава. Паводле актывісткі, беларусам бракуе салідарнасці. «Трэба пачынаць з малога і працаваць з насельніцтвам. Насельніцтва трэба пераўтвараць у нацыю, у людзей -- у народ», -- падкрэсліла госця праграмы «Гарачы каментар».