"Я бачу толькі перамены да горшага", -- гэтак каментуе палітычную сітуацыю ў нашай краіне міністр замежных справаў Літвы і старшыня АБСЕ. Таму Аўдронюс Ажубаліс заяўляе, што Вільня ўжо цяпер збіраецца распрацаваць стратэгію дачыненняў Еўразвязу з будучаю Беларуссю, на чале якой не будзе Аляксандра Лукашэнкі.