Выданне цалкам тут: belsat.eu ЗАМАХ НА КАНДЫДАТА Замах на кандыдата ў прэзідэнты Арменіі быў здзейснены папярэдняе ночы. Паруйру Айрык'яну, параненаму з агнястрэльнай зброі ў плячо, зрабілі аперацыю. Побытавую версію нападу палітык абверг. Невядомы напаў на Паруйра Айрык'яна каля ягонага дому. Прагучалі два стрэлы. Хоць палітык і бачыў забойцу, кажа, што не памятае, як той выглядаў.