"Паглядзіце, як ідэёлагі ўлады шчыльнымі радамі рушылі на ўсё тое, чым ёсць Каліноўскі, чым ёсць ягоная ідэя і барацьба, - гаворыць Уладзімір Някляеў. - Апынулася, што ён не беларус, а паляк. апынулася, што ён ненавідзеў беларусаў. Да таго ненавідзеў, што гатовы быў забіваць беларускіх дзяцей. тады чаму ж праз усё паўстанне, праз турму і суд ён пранёс прызнанне не "люблю Польшчу", а "люблю Беларусь"? І пранёс яго да самай шыбеніцы. Гэта вам не на білбордах "люблю Беларусь" пісаць".