Выбітная постаць слаўнай беларускай гісторыі! Сёння ўдзячныя нашчадкі святкуюць 175-ы дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага, кіраўніка вызвольнага паўстання. 25-гадовы юнак натхніў тысячы беларусаў дзеля барацьбы за незалежнасць! Гэтыя вулкі, дамы, пляцы, узгоркі памятаюць ягоныя крокі, ягоныя апошнія словы. Старажытная Вільня залунала сёння чырванню па белым, святкуючы 175-ы дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстання 1863--64 гадоў у Беларусі ды Літве.