Зямныя клопаты заўсёды былі бліжэй людзям. Ды часам яны адрывалі свой позірк ад грэшнай зямлі і пазіралі ў неба, пераважна, з надзеяй або просьбай. Сустракаліся і такія, хто заклікаў рабіць гэта часцей, але не для таго, каб прасіць, а каб не прагледзець зоркі...