Імаверна, што афіцыйны Менск губляе і так невялікую колькасць прыхільнікаў у Еўразвязе. Гэтак міністр замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс заявіў, што бачыць у Беларусі «толькі перамены да горшага». «Тое, што цяпер адбываецца ў гэтак званым новым заканадаўчым працэсе, дзе ўзмацняецца роля спецслужбаў і прэзідэнта, якому яны падсправаздачныя, сведчыць пра памяншэнне грамадзянскіх свабодаў», -- падкрэсліў Ажубаліс. Якія гэта будзе мець наступствы для афіцыйнага Менску? "Слова літоўскіх палітыкаў вельмі важкае ў гэтых пытаннях, бо Літва знаходзіцца ў найбольш цесных стасунках з Беларуссю. Яна, можна так сказаць, амбасадар Еўразвязу. Таму мервкаванне літоўскіх палітыкаў вельмі істотнае і нават калі яно не прымаецца цалкам, то да яго ўважліва ставяцца" - зазначае Уладзімір Мацкевіч.