Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вынікі дня

ЭПІДЭМІЯ ІДЗЕ У 7 гарадах Беларусі аб'яўленая эпідэмія. Вірусныя рэспіраторныя інфекцыі падкасілі не толькі сталіцу, але таксама Горадню, Магілёў, Баранавічы, Маладзечна, Салігорск і Барысаў. Але вінаваты не грып: хворых на яго -- не больш за 30 % усіх, хто звярнуўся па дапамогу дактароў. НЕЗАДАВОЛЕНЫ БІЗНЕС Бізнес-супольнасць звярнулася да Міністэрства эканомікі. Прадпрымальнікі лічаць, што прэзідэнцкая дырэктыва № 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы" не выкананая, нягледзячы на бадзёрыя справаздачы чыноўнікаў. ФЛЮГЕР УКРАІНЫ Украіна хоча ў Мытны звяз. Афіцыйны Кіеў пачаў падпісваць дакументы аб супрацы ў фармаце „3+1", а таксама гандлёвыя пагадненні з Еўразійскай эканамічнаю камісіяй. Адначасова Украіна спрабуе захаваць і супрацу з Еўразвязам. З ВАЙНОЙ - У МЫТНЫ ЗВЯЗ І нечаканая навіна. У Мытны звяз папрасілася Сірыя. Падтрымання Беларусі ва ўступленні ў нашага амбасадара папрасіў міністр эканомікі краіны. Хаця цяпер у сірыйскіх уладаў ёсць больш актуальныя праблемы - грамадзянская вайна працягваецца. ДОПІНГАВЫЯ МІЛЬЁНЫ Амерыканскі раварыст Лэанс Армстранґ адмовіўся аддаваць прыз за перамогу ў гонцы «Тур дэ Франс» - ажно 12 мільёнаў долараў. Тытул найлепшага Армстранґ згубіў, калі спартоўца злавілі на ўжыванні допінгу падчас ўсёй кар'еры.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]