Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Хто такі Траўгут?

Цягам усяго года дэмакратычная грамадскасць будзе ладзіць імпрэзы дзеля ўшанавання 150 угодкаў паўстання Кастуся Каліноўскага. Да прыкладу, у планах -- пазнаёміць беларусаў і з іншымі кіраўнікамі нацыянальна-вызваленчага руху 1863--1864 гг. Сярод іх і постаць польскага генерала беларускага паходжання Рамуальда Траўгута. Варшаўская цытадэль... сімвал царскае ўлады і прыгнёту, у 19-м стагоддзі -- таксама турма ды месца гібелі нацыянальных герояў. Тут павесілі і генерала Рамуальда Траўгута -- аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863--1864 гг. Барацьбою за аднаўленне Рэчы Паспалітай Рамуальд Траўгут кіраваў у Варшаве ўжо напрыканцы паўстання. Надаў руху шырэйшую сацыяльную базу, рэарганізаваў узброеныя сілы інсургентаў. У Польшчы ягоная памяць уганараваная, а паўтара стагоддзя з дня паўстання нашыя заходнія суседзі будуць афіцыйна святкаваць увесь год.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]