Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Агляд падзеяў замежжа

СНЫ ПХЕНЬЯНУ Пра ракетную атаку на ЗША і ўз'яднанне з Поўднем мараць камуністы з паўночнае Карэі -- пра што і распавёў прапагандысцкі ролік, апублікаваны дзяржаўным парталам. У сур'ёзнасці намераў суседзяў не сумняюцца ў Сеуле. І лічаць, што КНДР рыхтуецца правесці не адзін, а два ядравыя выбухі. Маладому жыхару Паўночнай Карэі сніцца касмічны палёт вакол Зямлі. Галоўны герой прапагандысцкага роліку, днямі абнародаванага КНДР, бачыць шчаслівых землякоў, якія цешацца аб'яднанню дзвюх Карэяў. А ў гэты час "дзесьці ў ЗША ўздымаюцца клубы чорнага дыму", гэта гарыць "гняздо распусты" -- інфармуюць цітры. І гэтыя сны абавязкова збудуцца, даведваемся напрыканцы. І якраз гэткага сцэнара вельмі баяцца ў Паўднёвай Карэі, дзе мяркуюць, што сітуацыя ўжо надзвычай небяспечная. У Сеуле дапускаюць, што Пхеньян бліжэйшым часам можа правесці два ядравыя выпрабаванні, бо былі заўважаныя падрыхтоўчыя працы каля двух тунеляў палігону Пунгке-ры.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]