Штатная сітуацыя ці чарговае надзвычайнае здарэнне? Афіцыйная інфармацыя наконт адключэння першага энергаблоку на Менскай ЦЭЦ-5 сухая і... супярэчлівая. Міністэрства энергетыкі запэўнівае, што прычынаю спынення сталіся планавыя рамонтавыя працы, якія, праўда, працягнуцца ажно да сярэдзіны сакавіка. Такім вось аказаўся адказ на звесткі незалежнага інтэрнэт-парталу "Хартыя'97", які днямі са спасылкаю на сведкаў паведаміў, што напрыканцы студзеня на блоку адбыўся выбух і пажар.