Шматдзённае супрацьстаянне паліцыі ды выкрадальніка 5-гадовага хлопчыка ў амерыканскім штаце Алабама скончылася. Калі перамовы зайшлі ў тупік і паўстала рэальная пагроза жыццю маленькага закладніка, праваахоўнікі штурмам уварваліся ў бункер і вызвалілі дзіця. Узброены захопнік быў застрэлены. 5-гадовы амерыканскі хлопчык амаль тыдзень правёў пад зямлёю, у бункеры. Увесь гэты час паліцыя вяла безвыніковыя перамовы з ягоным выкрадальнікам -- 65-гадовым ветэранам в'етнамскай вайны Джымі Лі Дайксам. Падзеі ж апошніх содняў вымусілі спецслужбы пайсці на штурм.