Чарговая параза на нафтавым фронце. Дамова на пяцьсот мільёнаў долараў паміж "Беларуснафтаю" ды Нацыянальнай іранскаю нафтавай кампаніяй была падпісаная шэсць гадоў таму. Аднак цяпер праект здабывання нафты на іранскім радовішчы ДжОфэйр канчаткова спынены. Пра тое, што бакі не змаглі дасягнуць згоды, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Тэгерану ў Менску. МАГАМАД РЭЗА САБУРЫ, АМБАСАДАР ІРАНУ Ў БЕЛАРУСІ: "Наконт Джофэйру: некаторы час таму мы спынілі гэты праект, і з таго часу ніякіх працаў датычна яго не вядзецца".