Адмыслоўцы зазначаюць, што Беларусь багатая аб'ектамі нематэрыяльнай спадчыны: унікальнымі абрадамі, традыцыямі, якія бяруць пачатак з паганскае мінуўшчыны. У Дзяржаўным спісе гістарычна-культурных каштоўнасцяў на сёння -- 53 такія аб'екты. Адзін з іх -- абрад "Цары" з вёскі Семежава Капыльскага раёну Менскай вобласці -- з 2009 года ўлучаны ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКО, а яшчэ 16 -- патэнцыйныя прэтэндэнты на ўлучэнне ў спіс.