Старэйшую жыхарку вуліцы Рэвалюцыйнай Надзею Бокач, якая пражывае ў доме №24, высяляюць. Дом знаходзіцца ў аварыйным стане. Наўзамен кватэры ў гістарычным цэнтры Менску чыноўнікі прапануюць жытло ў іншых раёнах гораду альбо грашовую кампэнсацыю. Надзея Бокач незадаволеная ні памерам грашовай кампэнсацыі, ні кватэрай, якую прапануюць.