Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гістарычнае перавыданне

Доўгія гады слоўнік Некрашэвіча і Байкова быў дасяжны толькі ў спецсховішчах. У постсавецкія часы розныя выдавецтвы браліся яго перавыдаць, але... толькі цяпер справу нарэшце давялі да канца. ВАЛЕР БУЛГАКАЎ, ВЫДАВЕЦ: "Слоўнік сапраўды прэзентуе вялікае лексічнае багацце. Прычым прэзентуе тое багацце, якое было выкрасленае пасля ў слоўніку Кандрата Крапівы альбо Андрэя Александровіча". У адрозненне ад працы, якую ўсё ж выдалі, жыццё яе аўтараў скончылася трагічна. Сцяпана Некрашэвіча арыштавалі ў 1930 і расстралялі ў 1937-м. Лёс Міколы Байкова, якога арыштоўвалі ў 1930-м і 1945-м, невядомы дагэтуль. Тым не менш, справа навукоўцаў жыве ды цэніцца і праз дзесяцігоддзі. Іхны ўнікальны слоўнік утрымлівае больш за 60 тысяч словаў, сярод якіх лексемы, якія за гэтыя гады сышлі ў нябыт. ВАЛЕР БУЛГАКАЎ, ВЫДАВЕЦ: "Ён створаны для людзей, якія хочуць вучыцца, бо хочуць дасканаліць сваю мову, якія хочуць даведацца больш сінонімаў да таго слова беларускага, якое яны ведаюць". Аўтары слоўніка імкнуліся пазбягаць штучных наватвораў ды аддавалі перавагу словам, што існавалі у народнай і літаратурнай мове раней. У гэтым, паводле адмыслоўцаў, і ёсць актуальнасць выдання для беларусаў. УЛАДЗІМІР ХІЛЬМАНОВІЧ, ЖУРНАЛІСТ: "Бяда беларускай мовы апошняга дзесяцігоддзя -- гэта тая, што вельмі шмат калек, зрусіфікаваных выразаў з расейскай мовы". Напрыклад, спалучэнне "кніжны магазін", якое можна знайсці ў сучасных слоўніках ды пабачыць на вулічны шыльдах. Беларускі адпаведнік "кнігарня" ўжываецца <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]