Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Агляд падзеяў замежжа

БЯСКОНЦЫЯ СПІСЫ РЭПРЭСІЯЎ Яшчэ амаль гадзіну ў Маскве будзе доўжыцца акцыя «Вяртанне імёнаў». Цягам усяго дня на Лубянскай плошчы ля Салавецкага кАменя, змяняючы адно аднаго, людзі зачытваюць імёны ахвяраў камунізму. Заўтра, на Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, тут адбудзецца мітынг. Чарга да мікрафона на Лубянцы пашыхтавалася з самай раніцы. Менавіта тут месціцца салавецкі камень -- галоўны маскоўскі мемарыял ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў. АЛЕСЬ ЧАЙЧЫЦ, БЕЛАРУСКАЯ ДЫЯСПАРА Ў МАСКВЕ "Сотні людзей цягам гэтага дня праходзяць праз гэтае месца. Зачытваю 4 імя, такім чынам вяртаючы гэтыя імёны. Акцыя называецца "Вяртанне імёнаў". На паперы -- спіс людзей, расстраляных у гады вялікага тэрору ў Маскве. Аднак за час акцыі паспяваюць назваць не больш за тры тысячы імёнаў. Цырымонія памяці палітрэпрэсаваных праводзіцца пяты год запар. Арганізатар акцыі -- праваабарончы цэнтр "Мемарыял". СПРАВЫ СУПРАЦЬ ЦІМАШЭНКІ РАСТУЦЬ Генеральная пракуратура Украіны праверыць датычнасць Юліі Цімашэнкі да забойства на замову. Пра ролю Цімашэнкі ў злачынстве паведаміў сведка ў справе супраць Паўла Лазарэнкі, былога прэм'ера Украіны, які за адмыванне грошай адбывае пакаранне ў ЗША. Паводле сведкі, забойства праплацілі са сродкаў Цімашэнкі ды Лазарэнкі. Чарговыя крымінальныя справы супраць былой кіраўніцы ўраду ўжо расследуюць Служба бяспекі Украіны, падатковая міліцыя -- па факце ўхілення Цімашэнкі ад выплаты падаткаў у часе кіравання прадпрыемствам "Адзіныя энергетычныя сістэмы Украіны <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]