Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Каго любіш? Люблю Беларусь!»

Не забыліся сёння беларусы і пра герояў паўстання 1863-га года, якія аддана змагаліся за незалежнасць Радзімы. У Свіслачы, што на Гарадзеншчыне, прайшла традыцыйная імпрэза, прысвечаная памяці Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў. Сціплы шэры камень -- помнік Віктару Каліноўскаму, брату і паплечніку Кастуся Каліноўскага. Гэтая магіла сталася месцам, дзе аддадзеныя ідэі свабоды беларусы ўшаноўваюць памяць змагароў за вольнасць. Цяжка паверыць, што яшчэ нядаўна тут панавала запусценне. ЮРЫЙ ГЛЕБІК, ГРАМАДСКІ АКТЫВІСТ: "Пачалося з таго, што вырашылі паставіць тут крыж, добраўпарадкаваць гэтыя мясціны, бо ўсё зарастала кустоўем. Падмуркі -- на іх амаль ужо лес быў, і тэрыторыя зарасла". Пачынаючы з 1996-га штогод тут моляцца тыя, хто ведае, як у далёкім 1863-м паўстанцы змагаліся за вызваленне Радзімы з-пад расейскага панавання. І сам Каліноўскі, і шмат хто з ягоных паплечнікаў паплаціліся за мару пра свабоду жыццём. Такая мужнасць -- прыклад для цэлых пакаленняў. АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, АБ'ЯДНАНАЯ ГРАМАДЗЯНСКАЯ ПАРТЫЯ: "Каліноўскі і ягоныя калегі актуальныя як ніколі. Тое, што яны рабілі ў пазамінулым стагоддзі, стаіць на парадку дня Беларусі: гэта пытанне свабоды, годнасці, незалежнасці". Таму асабліва шкада, што гэта адзіны помнік Каліноўскаму ў Беларусі. А вось гэта -- усё, што засталося ад фальварку сям'і паўстанца. Аднак наведаць месца, дзе жыў Кастусь Каліноўскі, варта кожнаму беларусу -- лічаць удзельнікі сённяшняй вандроўкі. МІКОЛА ВЕРАМЕЕНКА, «МАЛАДЫ ФРОНТ <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]