Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Мемарандум паяднання

Грамадзянская супольнасць мае гаварыць адным голасам і з Еўразвязам, і з дзяржаваю. Як пакуль, слухае дэмакратаў толькі Еўразвяз. СЯРГЕЙ МАЦКЕВІЧ, АСАМБЛЕЯ НЯЎРАДАВЫХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ: "Выйсце тут толькі адно -- гэта праца з грамадствам і заручацца падтрыманнем грамадства нашага, каб ягоную пазіцыю даводзіць да ўлады, і, у пэўным сэнсе, патрабаванне тых ці іншых прынцыпаў". Новы дакумент скіраваны на замацаванне дэмакратычных стандартаў у краіне і адкрыты для падпісання ўсімі ахвочымі недзяржаўнымі арганізацыямі. Мэты: -- умацаванне грамадзянскае супольнасці; -- развіццё супрацы з Еўразвязам; -- змаганне за правы ды свабоды. Усё гэта ў межах ініцыятывы "Усходняе партнёрства", якая базуецца на палітычнай ды эканамічнай супрацы Еўразвязу з краінамі Усходняе Еўропы і Паўднёвага Каўказу: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай, Украінаю. Але афіцыйны Менск у апошнім саміце "Усходняга партнёрства" ў Варшаве ўдзельнічаць адмовіўся. АЛЯКСАНДР МІЛІНКЕВІЧ, ЛІДАР РУХУ «ЗА СВАБОДУ»: "Для Еўропы вельмі важна, каб мы былі дэмакратычныя, прадказальныя і каб мы развіваліся ў супрацоўніцтве з імі, добрасуседства. І Еўразвяз нам не кажа: "Ідзіце да нас". Бо і свае праблемы ёсць. Там у іх крызіс, яны не будуць зараз пашырацца. А рэжым увесь час думае пра тое, колькі там даюць грошай". Грошы з Еўразвязу таксама магчымыя, але толькі ў выпадку дэмакратычных зменаў. Пакуль улада на іх не гатовая, таму размаўляе з Аб'яднанаю Еўропаю грамадзянская супольнасць. УЛАД ВЯЛІЧКА, КААРДЫНАТАР <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]