Палітвязень Васіль Парфянкоў -- на волі! Асуджаны за Плошчу, пасля вызвалены ды зноў асуджаны, гэтым разам актывіст правёў за кратамі паўгода. Але пачуцца цалкам свабодным ён не зможа: прафілактычны нагляд за былым палітвязням працягнецца яшчэ каля 7-мі месяцаў. belsat.eu