Беларусь усё-такі прыме ўдзел у перамовах краінаў-удзельніц "Усходняга партнёрства" -- вырашылі ў апошні момант у Менску. Заўтра і паслязаўтра ў Тбілісі нашую краіну прадставіць міністр замежных справаў Уладзімір Макей. Удзельнікаў нефармальных сустрэчаў прымуць прэзідэнт Грузіі Міхэіл СаакашвІлі ды прэм'ер-міністр Бідзына Іванішвілі.