Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Рэпартэр: Вобраз праваахоўнікаў негатыўны \ 7.02.2013

ТЭМЫ ВЫДАННЯ: Яскравы вобраз праваахоўнікаў у сучасным беларускім грамадстве набывае ўсё больш негатыўную афарбоўку. І прычына гэткага стаўлення -- у метадах атрымання імі патрэбных прызнанняў. Усё часцей паведамляюць пра збіццё і катаванні, якія наўмысна здзяйсняюць людзі ў пагонах. Аднак сярод гэтых выпадкаў асабліва непакояць факты збіцця міліцыянткамі. Сустрэча з роднаю міліцыяй можа скончыцца траўмамі, а можа і нашмат горш. Часам тыя, хто наклікаў на сябе гнеў уладаў, папросту знікаюць. Такіх людзей і ды звычайных зніклых без звестак шукае валанцёрскі пошукава-ратавальны атрад "Анёл". За колькі месяцаў існавання згуртаванне дало каласальны вынік. Нічога падобнага раней у Беларусі не было. Рэлігійныя традыцыі ў Беларусі, як правіла, звязваюць з хрысціянствам. Але на нашай зямлі існУюць і незвычайныя для большасці карэнных жыхароў веранні. Адно з такіх -- іслам, які ўжо шмат гадоў існуе на тэрыторыі Беларусі. Як пачуваюцца мусульмане ў хрысціянскай краіне? Ці магчымыя мусульманска-хрысціянскія шлюбы? І як развіваецца беларускі іслам? Шанаваць спадчыну продкаў, якога б веравызнання яны ні былш, трэба вучыць змалку. Менавіта гэтак і адбываецца ў Музеі малой айчыны ў Студзіводах, што на польскім Падляшшы. Мясцовых маладых людзей ганчарскім традыцыям вучыць народны майстар Васіль Лагвін з Берасця.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]