Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Успамін

Раней Мая Кляшторная прыходзіла ў Курапаты амаль штотыдзень, зараз ужо здароўе не тое, цяжэй стала. Аднак кожны год 29 кастрычніка напярэдадні шэсця Мая Тодараўна абавязкова наведвае мемарыял, каб пакланіцца курапацкім крыжам. У гэты дзень ў 1937 годзе супрацоўнікі НКВД вынеслі бацьку Маі Кляшторнай вырак - смяротнае пакаранне. 30 кастрычніка беларускі паэт, бацька трох дзяцей Тодар Кляшторны быў растраляны. Жыццё ўсёй сям'і Кляшторных трапіла ў страшны вір сталінскіх рэпрэсій. Паэтава жонка з малодшай дачкой Маяй была выслана ў Акмолінскі канцлагер, а старэйшых дзвюх дачок выхаваў сталінскі дзіцячы дом. Мінулі дзесяткі гадоў, сёстры знайшлі адна адну, перажылі вір падзеяў і жыццёвых выпрабаванняў, выдалі зборнік бацькавых вершаў. І з году ў год Мая Кляшторная як загадчыца мемарыяльнага комплексу "Курапаты" прыходзіць даглядаць мемарыял. І як дачка свайго бацькі нізка кланяецца курапацкім крыжам, бо, вельмі верагодна, што менавіта тут знаходзіцца яго магіла:
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]