Міністэрствы надзвычайных сітуацыяў Украіны і Беларусі супакойваюць, а эколагі -- б'юць трывогу. Напярэдадні на Чарнобыльскай АЭС адбылося частковае разбурэнне блоку № 4. Паводле афіцыйнай інфармацыі ўкраінскага боку, зменаў радыяцыйнай сітуацыі на пляцоўцы ЧАЭС і ў зоне адсялення няма. Гэта ж пацвердзілі нам і ў беларускім МНС. belsat.eu