Праз 12 гадоў на чужыне ён, урэшце, змог абняць родных. Чарговая гісторыя беларускіх гастарбайтараў, якія шукаюць лепшай долі далей на ўсход, скончылася добра. Напярэдадні вечаровым цягніком з Расеі вярнуўся Мікалай Шпак -- беларус з Мазыра, які выехаў на заробкі ў Арэнбург, але, як кажа, трапіў у рабства.