Дзень святога Валянціна - для адных свята кахання, для іншых - ідэялагічная дыверсія. Пра парадоксы айчынных святкаванняў у праграме "Размова Жбанкова" вядоўца гутарыць з філосафам і культуролагам Альмірай Усманавай. "Я мяркую, што большасць людзей, якія маюць дачыненне калі не да святкавання, то прынамсі да ўзгадкі пра Дзень сявтога Валянціна, напэўна разумеюць, што ў першую чаргу гэта камерцыйнае свята. Тобок гэта свята для супермаркетаў і рознага кшталту дылерскіх сетак, - гаворыць Альміра Усманава. - З іншага боку, як і многія іншыя святы, Дзень святога Валянціна з'яўляецца нагодаю для размоваў. У чым вартасць любога свята - яно дазвале пра штосці узгадаць. У дадзеным выпадку - пра каханне".